Конь мой малады!
Нясі, імклівы конь, нясі мяне туды
Дзе я не буду ведаць гора і нуды
Дзе я забуду востры боль маёй бяды
Пагоня!
Хмары нада мной
Зайшлося сэрца невядомаю жальбой
Нясі, мой белы конь, нясі мяне на бой
На люты бой з тупым адчаем і маной
Пагоня!
Наўздагон
Нястрымна нясецца Пагоня
Пагоня!
У палон
Ўзяла маё сэрца Пагоня
Пагоня!
Заўсягды мне будзе свяціць
Не стрымаць яе, не спыніць
Праз вякі над светам ляціць
Пагоня!
Песня, не змаўкай!
Плыві і жаўранкам над гонямі лунай
Сагрэй цяплом душу маю і веру дай
Каб з небыцця ўваскрос мой беларускі край
Пагоня!
Золак у вачах
Свабоды дух у нашых сэрцах не зачах
Мы самі выбралі нялёгкі гэты шлях
Узняўшы горда бел-чырвона-белы сцяг
Пагоня!
Наўздагон
Нястрымна нясецца Пагоня
Пагоня!
У палон
Ўзяла маё сэрца Пагоня
Пагоня!
Заўсягды мне будзе свяціць
Не стрымаць яе, не спыніць
Праз вякі над светам ляціць
Пагоня!
Конь мой малады!
Нясі, імклівы конь, нясі мяне туды
Дзе я не буду ведаць гора і нуды
Дзе я забуду востры боль маёй бяды
Пагоня!
Золак у вачах
Свабоды дух у нашых сэрцах не зачах
Мы самі выбралі нялёгкі гэты шлях
Узняўшы горда бел-чырвона-белы сцяг
Пагоня!
Наўздагон
Нястрымна нясецца Пагоня
Пагоня!
У палон
Ўзяла маё сэрца Пагоня
Пагоня!
Заўсягды мне будзе свяціць
Не стрымаць яе, не спыніць
Праз вякі над светам ляціць
Пагоня!